Помнік Францыску Скарыну (Прага)
ПрагаПомнік Францыску Скарыну — помнік у Празе, размешчаны ў Градчанах. Прысвечаны беларускаму першадрукару і асветніку Францыску Скарыну, які займаўся ў гэтым горадзе друкарскай дзейнасцю, а пасля працаваў батанікам па запрашэнні караля Фердынанда I. Устаноўлены ў 1996 годзе ў скверы паміж вуліцамі Еленя і Кеплерава. Аўтарамі помніка з’яўляюцца скульптар Э. Астаф’еў і архітэктар Ю. Казакоў.
Read article






